Конвейер репрессий. Сатирический проект «ЧинЧинЧенэл» признали «экстремистским формированием». 60‑летнюю страховщицу из Гомеля осудили за «экстремизм».
Хроника политического преследования 16 июня.
Сатирический проект «ЧинЧинЧенэл» признали «экстремистским формированием»
Проект «ЧинЧинЧенэл» признан «экстремистским формированием», сообщается в специальном перечне на сайте МВД. Там же перечисляются страницы проекта в соцсетях.
Напомним, «ЧинЧинЧенэл» был создан бывшими актерами Купаловского театра Дмитрием Есеневичем и Михаилом Зуем.
60‑летнюю страховщицу из Гомеля осудили за «содействие экстремистской деятельности»
Против 60‑летней жительницы Гомеля Светланы Бажанковой возбудили уголовное дело за «содействие экстремистской деятельности», пишет Наша Ніва.
Она родом из Гомеля. Известно, что женщина много лет отработала страховым агентом.
Недавно Светлану осудили в Гомельском областном суде. Ей инкриминировали ч. 1 и 2 ст. 361‑4 УК Беларуси — «содействие экстремистской деятельности».
Похоже на то, что политическое преследование было связано с написанием в чат-бот проекта «Беларускі Гаюн». Женщине присудили домашнюю химию.
ААН: «Рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі за межы перасьледу палітычных актывістаў»
Спэцыяльны спавяшчальнік ААН Нілс Муйжніекс падрыхтаваў новы даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі за пэрыяд з 1 красавіка 2025 па 31 сакавіка 2026 году. Радыё Свабода цытуе дакумент:
«Рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі за межы перасьледу палітычных актывістаў і цяпер уключаюць сыстэматычную перабудову культурнай прасторы, сыстэмы адукацыі, выкарыстаньня мовы і гістарычных наратываў.
Беларуская культурная і нацыянальная ідэнтычнасьць, а таксама моўная прыналежнасьць усё часьцей разглядаюцца як прыкметы палітычнай апазыцыі».
Гэты дакумэнт будуць разглядаць на 62-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН, якая будзе праходзіць з 15 чэрвеня па 10 ліпеня.
У дакладзе адзначаецца, што дзяржаўная палітыка прывяла да таго, што адна з дзьвюх дзяржаўных моваў — беларуская — апынулася ў становішчы маргіналізаванай, а яе захаваньне, выкарыстаньне і папулярызацыя цярпяць ад палітызацыі.
Спэцыяльны спавяшчальнік выказаў глыбокую заклапочанасьць у сувязі з тым, што ўлады праводзяць палітыку сыстэматычных рэпрэсіяў супраць дзеячоў культуры і прызнаюць незалежныя культурныя ініцыятывы «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
У дакумэнце адзначаецца, што перасьлед грамадзян за выкарыстаньне гістарычных нацыянальных сымбаляў, такіх, як бел-чырвона-белы сьцяг або герб «Пагоня», а таксама спробы перафарматаваньня гістарычнай памяці ёсьць часткаю шырэйшай палітыкі, накіраванай на кантроль за праявамі культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці.
У дакумэнце згадваюцца затрыманьні журналістаў незалежных СМІ, перасьлед прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў, у прыватнасьці, польскай і літоўскай, узмацненьне ціску на рэлігійныя грамады на падставе заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму, абмежаваньні іх рэгістрацыі, а таксама пагрозы закрыцьця.
Спэцыяльны спавяшчальнік ААН рэкамэндуе ўраду Беларусі адмовіцца ад гэтай практыкі і спыніць неправамернае выкарыстаньне заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму для абмежаваньня свабоды рэлігіі ці перакананьняў, а таксама правоў на ўдзел у культурным жыцьці і на свабоду выказваньня думак.
Сярод іншых рэкамэндацыяў:
- выканаць міжнародныя стандарты ў галіне акадэмічнай свабоды,
- гарантаваць абарону на ўдзел у грамадзкім жыцьці і адукацыі на беларускай мове без дыскрымінацыі,
- стварыць умовы для бясьпечнага культурнага і навуковага абмену і спыніць практыку, якая абмяжоўвае мабільнасьць і трансмежавую культурную дзейнасьць,
- забясьпечыць доступ да кніг і гістарычных матэрыялаў, у тым ліку на беларускай мове,
- гарантаваць культурныя і рэлігійныя правы зьняволеных, у тым ліку на выкарыстаньне беларускай мовы і іншыя.
Читайте еще
Избранное