11 верасня святкуе дзень народзінаў Святлана Ціханоўская. Наўрад ці чвэрць стагоддзя таму залатая медалістка мікашэвіцкая сярэдняй школы меркавала, што калісьці пераможа на прэзідэнцкіх выбарах і будзе голасам дэмакратычнай Беларусі і беларусаў ва ўсім свеце — але сталася менавіта так.
У 2020 годзе Святлана пайшла на выбары замест мужа, Сяргея Ціханоўскага, які да таго часу быў ужо арыштаваны ўладамі РБ. Рэжым не ўбачыў канкурэнцыі ў перакладчыцы з англійскай мовы, маме дваіх дзяцей. А яна перамагла: паводле платформы «Голас», за Ціханоўскую прагаласавалі не меней чым 56% выбаршчыкаў.
У выніку пераследу, ціску і пагроз ёй і дзецям Святлана Ціханоўская, як і сотні тысяч беларусаў, вымушаная была з’ехаць з краіны. Улады завочна асудзілі яе да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Ужо шэсць год яна ўзначальвае Аб’яднаны пераходны кабінет і ў якасці лідаркі дэмакратычных сілаў адвакатуе інтарэсы беларусаў у свеце.
Пэўны час таму «Салідарнасць» у сацсетках папрасіла Святлану Ціханоўскую падзяліцца: што яна любіць? Прыводзім пералік цалкам:
— абляпіхавую гарбату і торт Паўлава;
— шчырыя гутаркі з маімі, ужо такімі дарослымі, дзецьмі;
— калі ў беларусаў атрымліваецца;
— песню California Dreamin’;
— бачыць, як палітыкі «заражаюцца» беларускасцю;
— духмяныя свечкі;
— месяц май;
— сустрэчы (і анлайн-размовы) з беларусамі і беларускамі;
— летнюю вёску;
— праводзіць час з камандай;
— чорны хлеб;
— усё, што робяць і ствараюць беларус;
— гісторыі сапраўднага моцнага сяброўства.
Ад рэдакцыі — шчыра віншуем і жадаем, каб улюбёных рэчаў, станоўчых эмоцый і добрых падзей і ў святы, і ў паўсядзённым жыцці было болей. Каб спраўдзіліся мары — персанальныя і наша агульная. І каб у беларусаў атрымалася!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное