Навумчык: «Ня веру ў паразу Пуціна праз колькасьць расейскіх ахвяраў і тым больш сацыяльна-эканамічны крызіс»

Публіцыст Сяргей Навумчык — пра крывавых правіцеляў і рускі народ.

Сяргей Навумчык

«Паводле зьвестак брытанскай выведкі, на травень 2026 году з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе загінулі амаль 500 000 расейскіх салдатаў» (Радыё Свабода).

— Паўмільёны! І ніякіх народных бунтаў, «бессмысленных и беспощадных», — піша Сяргей Навумчык. — Але — відэазвароты абураных жонак: «Мой там воюет без тёплых носочков! Владимир Владимирович, обратите внимание!»

Таму я ня веру ў паразу Пуціна праз колькасьць расейскіх ахвяраў і тым больш сацыяльна-эканамічны крызіс. Сталін да вайны і ў часе вайны паклаў мільёны, пасьля вайны елі траву, а памёр — лілі сьлёзы. Ён, як крывавыя Пётр Першы і Іван Грозны, у вышэйшых радках рэйтынгу папулярнасьці рускага народа.

Толькі поўны, дашчэнту разгром расейскай арміі. Але гэта ўжо залежыць не ад Украіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)